RussianBelarussianDeutschEnglish
Накірункі дзейнасці
  • Банкаўскае і фінансавае права
  • Угоды з нерухомай маёмасцю
  • Карпаратыўнае права
  • Удзел у разглядзе спрэчак у гаспадарчых і арбітражным судах
  • Працоўнае права
  • Замежныя інвестыцыі
  • Інфраструктура і фінансавыя праекты
  • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Зліццё і набыццё
  • Падатковае права
Міжнародны партнёр
Chadbourne & Parke LLP

Кампанiя

Фірма заснавана ў лютым 1994 годзе Валянцінам Бараўцовым, працаваўшым да гэтага начальнікам юрыдычнага ўпраўлення Савета Міністраў Беларусі, дырэктарам Інстытута заканадаўства і дзяржаўнага будаўніцтва пры Парламенце, і суддзём Васілём Салеем.

Фірма арыентавана на аказанне юрыдычных паслуг еўрапейскім, амерыканскім і міжнародным кампаніям і фінансавым установам.

У фірме працуюць вопытныя высокакваліфікаваныя спецыялісты, у тым ліку тры партнёры.

Мовы, якія ўжываюцца у рабоце фірмы: руская, беларуская, англійская, нямецкая.

Па выніках даследвання брытанскага выдання CHAMBERS GLOBAL у 2000-2007 гадах прызнана вядучай юрыдычнай фірмай Беларусі ў галіне аказання паслуг у сферы карпаратыўнага і камерцыйнага права.

З 1994 года юрыдычная фірма «Бараўцоў і Салей» знаходзіцца ў партнёрскіх адносінах з адной з буйнейшых амерыканскіх юрыдычных фірм Chadbourne & Parke LLP. Акрамя таго, фірма падтрымлівае дзелавыя адносіны з такімі вядомымі еўрапейскімі юрыдычнымі фірмамі, як Clifford Chance Puender (Германія), Freshfields Bruckhaus Deringer (Германія), Salans Hertzfeld & Heilbronn (Францыя), Gide Loyrette Nouel (Францыя), Pavia e Ansaldo (Італія), Garrigues (Іспанія), East Trade Law (Фінляндыя), Lideika Petrauskas Valiunas & Partners (Літва), Klavins Slaidins & Loze (Латвія), «Грищенко и Партнеры» (Украіна) і г.д.