На працягу 2000-2016 гадоў фірма «Бараўцоў і Салей» неаднаразова прызнавалася вядучай юрыдычнай фірмай Беларусі.

Узнагароды фiрмы

Гiсторыя

«Бараўцоў і Салей» з'яўляецца вядучай беларускай юрыдычнай фірмай агульнай практыкі, арыентаванай на прадастаўленне юрыдычных паслуг еўрапейскім, амерыканскім і міжнародным кампаніям і фінансавым установам.

Фірма была заснавана ў лютым 1994 года прафесійнымі юрыстамі Валянцінам Бараўцовым, начальнікам юрыдычнага ўпраўлення Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, і суддзёй Васілём Салеем. Дзякуючы якаснай і надзейнай працы мы заслужылі бездакорную рэпутацыю сярод кліентаў і прызнанне сярод калег.

На сённяшні дзень «Бараўцоў і Салей» з'яўляецца адным з лідараў на рынку юрыдычных паслуг Беларусі. Індывідуальны падыход, адказнасць і ўзаемапавага складаюць аснову карпаратыўнай палітыкі фірмы. Мы, юрысты «Бараўцоў і Салей», верым, што наш поспех напрамую звязаны з поспехам нашых кліентаў.

Юрыдычная фірма «Бараўцоў і Салей» падтрымлівае дзелавыя адносіны з такімі вядомымі еўрапейскімі юрыдычнымі фірмамі, як Allen & Overy LLP, Freshfields Bruckhaus Deringer LLP, Macleod Dixon, Baker & McKenzie LLP, Holman Fenwick Willan LLP, White & Case LLP, Domanski Zakrzewski Palinka, Eversheds, Norton Rose LLP, Hogan Lovells, Baker & McKenzie LLP, Gide Loyrette Nouel AARPI, Beiten Burkhardt, Dechert LLP, Tark, Grunte, Sutkiene, CMS Cameron McKenna, Jones Day і інш.

У 2015 годзе юрыдычная фірма «Бараўцоў і Салей» ажыцявіла зліянне з юрыдычнай фірмай і адвакатскім бюро «ЮрЗнак». Аб'яднаная каманда юрыстаў та адвакатаў аказвае комплексную прававую падтрымку пад адзіным брэндам «Бараўцоў і Салей».

За няпоўныя 20 гадоў працы на рынку юрыдычных паслуг змяніліся склад фірмы, месцазнаходжанне і памеры офіса, але засталіся нязменнымі стратэгія дынамізму, комплексны падыход у абслугоўванні кліентаў, камандны спосаб працы, строгая канфідэнцыяльнасць, высокі прафесіяналізм юрыстаў і якасць паслуг.

Наша брашура на ангельскай мове: