Ганна Скарадуліна

Ганна Скарадуліна

Старшы юрыст

Ганна Скарадуліна з'яўляецца старшым юрыстам Borovtsov & Salei (банкі і фінансы як базавы напрамак практыкі).

Ганна з адзнакай скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 2004 годзе.

У 2011 годзе скончыла аспірантуру Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПИ, тэма дысертацыі «Прававое рэгуляванне рэарганізацыі сельскагаспадарчых арганізацый».

Прымала ўдзел у даследаваннях Сусветнага банка Doing Business 2011-2014 гг.

У 2012 годзе выступала ў якасці нацыянальнага кансультанта па прывядзенню нормаў беларускага заканадаўства ў адпаведнасць з базавымі пагадненнямі Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Мае больш за 70 публікацый. Спецыялізуецца на праблематыцы рэарганізацыі юрыдычных асоб, карпаратыўных адносін, сумесных домаўладанняў. З'яўляецца аўтарам і спікерам шэрагу навучальных вэбінараў па пытаннях карпаратыўнага права, ЗЭД, электроннага дакументазвароту.

Працоўныя мовы: ангельская, беларуская, руская.

Пасведчанне аб атэстацыі асобы, якая аказвае юрыдычныя паслугі, нумар 4 ад 10 студзеня 2023 года.

 

 

 

Матэрыялы юрыста