Ілля Салей

Ілля Салей

Старшы юрыст. Адвакат

Ілля Салей з'яўляецца адвакатам адвакацкага бюро «Бараўцоў і Салей БІС» Мінскай абласной калегіі адвакатаў (спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці № 02240/3034 ад 12 сакавіка 2019). Ілля спецыялізуецца на працы з замежнымі і міжнароднымі кампаніямі і курыруе міжнародныя праекты фірмы.

Ілля з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 2013 годзе, а таксама атрымаў  кваліфікацыю у Злучаных Штатах Амерыкі праз ступень магістра юрыдычных навук (Master of Laws) у школе права Дьюкскага універсітэта (Дарем, ЗША) з адзнакай ў галіне міжнароднага арбітражу.

Ілля валодае ўнікальным для Беларусі міжнародным вопытам, які ўключае працу ў швейцарскім юрыдычным буціку OHER & Associes (Жэнева, Швейцарыя), а таксама міжнародных юрыдычных фірмах Marks & Sokolov (Філадэльфія, ЗША), Wilmer Cutler Pickering Hale and Dorr (Лондан, Вялікабрытанія) і Freshfields Bruckhaus Deringer (Дубай, ААЭ). Ілля прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта да Willem C. Vis Moot – самога прэстыжнага міжнароднага студэнцкага конкурсу па міжнародным гандлёвым праве і камерцыйным арбітражу. Ілля таксама з'яўляецца экспертам даследвання Сусветнага банка Doing Business.

У 2019 годзе міжнародны юрыдычны рэйтынг the Chambers Europe Guide ўпершыню назваў Іллю ў якасці аднаго з вядучых юрыстаў Беларусі ў галіне банкаўскага і фінансавага права, адзначыўшы яго "прагматычны падыход". У 2020 годзе міжнародны рэйтынг The Legal 500 назваў Іллю "юрыстам наступнага пакалення" і падкрэсліў яго здольнасць "кіраваць праектамі, якія закранаюць некалькі юрысдыкцый", а рэйтынг IFLR1000 прызнае Іллю ў якасці аднаго з маладых лідэраў беларускага юрыдычнага рынку, характарызуючы як "ўзыходзячую зорку".

Працоўныя мовы: ангельская, беларуская, руская, украінская.

Матэрыялы юрыста