Максім Знак

Максім Знак

Кіруючы партнёр. Адвакат

Максім Знак з'яўляецца партнёрам Borovtsov & Salei, кіраўніком практыкі вырашэння спрэчак. Максім аказвае кліентам юрыдычную дапамогу ў статусе адваката, кіруючага партнёра адвакацкага бюро «Бараўцоў і Салей БІС» Мінскай абласной калегіі адвакатаў (спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці № 02240/2291 ад 5 лютага 2013 году).

Пасля атрымання дыплома юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта з адзнакай у 2004 годзе, Максім скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта і абараніў навуковую дысертацыю на тэму "Дыспазытыўнасць дагаворнай адказнасці ў грамадзянскім праве", з прычыны чаго ў 2009 годзе Максіму была прысвоена навуковая ступень кандыдата юрыдычных навук. У дадатак да навуковай ступені ў галіне права, Максім таксама валодае ступенню магістра бізнес адміністравання (Executive MBA), атрыманай ва Універсітэце Казьмінскага (Варшава, Польшча).

Максім практыкуе ў сферы юрыдычнага кансалтынгу з 2001 года. У 2007 годзе заснаваў юрыдычную фірму «ЮрЗнак», якая пазней аб'ядналася з Borovtsov & Salei. Максім з'яўляецца арбітрам Міжнароднай палаты арбітраў пры Саюзе юрыстаў Рэспублікі Беларусь, а таксама надае значную частку свайго часу навуковай і выкладчыцкай дзейнасці, з'яўляючыся старшым выкладчыкам кафедры грамадзянскага права БДУ ("Грамадзянскае права. Агульная частка", "Міжнароднае прыватнае права") i аўтарам і вядучым курса "Прававое асяроддзе бізнесу" праграмы MBA БДУ.

Грамадская дзейнасць уключае удзел ў грамадска-кансультацыйнай радзе пры Мінгарвыканкаме, а таксама ў камісіі па падтрымцы прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Максім з'яўляецца экспертам даследавання Сусветнага банка Doing Business з 2011 года, выступае ў якасці нацыянальнага кансультанта па прывядзенню нормаў беларускага заканадаўства ў адпаведнасць з базавымі пагадненнямі Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Максім мае больш за 150 публікацый, з'яўляецца калумністам выдання "Белгазета", а таксама аўтарам "Эканамічнай газеты".

The Chambers Guide 2017 адзначае, што кліенты цэняць уменне Максіма "даступна тлумачыць сітуацыю, якая склалася, і прапаноўваць варыянты для пошуку найлепшага рашэння", яго "стратэгічны розум" і "неверагодную аператыўнасць і настойлівасць". Кліенты фірмы таксама адзначаюць "творчы падыход да судовай працы і ўвага да дэталяў". Максім таксама прызнаецца адным з лідэраў беларускага юрыдычнага рынку і іншымі аўтарытэтнымі міжнароднымі выданнямі і рэйтынгамі, уключаючы Legal 500, IFLR1000 і Who's Who Legal.

Працоўныя мовы: ангельская, беларуская, руская.

Матэрыялы юрыста