Мікалай Арцем'еў

Мікалай Арцем'еў

Старшы юрыст

Мікалай скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 2010 годзе, а таксама магістратуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта з прысваеннем ступені «магістр юрыдычных навук» ў 2011 годзе. У 2015 годзе скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – тэма дысертацыі: «Кіруючая арганізацыя гаспадарчага таварыства».

Мікалай з'яўляецца аўтарам публікацый па пытаннях бізнес-права ў беларускіх і замежных часопісах, уключаючы Bloomberg BNA. Прымаў удзел у даследаваннях Сусветнага банка Doing Business, Investing Across Borders. Выкладае курс па праве на факультэце бізнесу Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Да далучэння да Borovtsov & Salei Мікалай працаваў на пасадзе старшага юрыста ў буйной юрыдычнай фірме Прыбалтыкі, а таксама ў камерцыйным банку з замежным капіталам. Мае багаты вопыт кансультавання міжнародных і транснацыянальных кампаній, уключаючы замежныя банкі і холдынгі.

Працоўныя мовы: ангельская, беларуская, руская.

Матэрыялы юрыста