Юрый Козікаў

Юрый Козікаў

Адвакат

Юрый Козікаў з'яўляецца адвакатам адвакацкага бюро «Бараўцоў і Салей БІС» Мінскай абласной калегіі адвакатаў (спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці № 02240/2749 ад 25 сакавіка 2016).

Юрый скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта з адзнакай ў 2014 годзе. Пасля паспяховай абароны магістарскай дысертацыі на тэму «Буйныя здзелкі гаспадарчых таварыстваў» ў 2015 годзе Юрыю была прысвоена ступень магістра юрыдычных навук. З 2015 года з'яўляецца аспірантам кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта – тэма дысертацыйнага даследавання: «Буйныя здзелкі (па заканадаўству Рэспублікі Беларусь)».

Юрый практыкуе з 2012 года, а з 2016 года аказвае юрыдычную дапамогу ў якасці адваката. Выступаў экспертам даследаванняў па пытаннях абароны прыватнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь у рамках комплекснага юрыдычнага заключэння "Абарона прыватнай уласнасці ў Рэспублікі Беларусь: актуальныя праблемы юрыдычнага характару» пры падтрымцы Belarusian Institute for Strategic Studies (BISS) і кансультантам (сааўтарам) па падрыхтоўцы агульнай юрыдычнай частцы практычнага дапаможніка для малога бізнэсу, падрыхтаванага ў рамках Праекта Развіцця ААН і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Працоўныя мовы: ангельская, беларуская, руская.

Практыкі юрыста
Матэрыялы юрыста