На працягу 2000-2016 гадоў фірма «Бараўцоў і Салей» неаднаразова прызнавалася вядучай юрыдычнай фірмай Беларусі.

Узнагароды фiрмы

Праекты

Узровень і паспяховасць любой юрыдычнай фірмы вызначаюцца, у першую чаргу, праектамі, у рэалізацыі якіх прымаюць удзел яе юрысты.

За больш, чым 20 гадоў паспяховага існавання юрыдычнай фірмы «Бараўцоў і Салей» пры ўдзеле нашых спецыялістаў былі заключаны сотні буйных здзелак і паспяхова рэалізаваны дзясяткі буйных міжнародных праектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Нашы юрысты валодаюць шырокім вопытам работы з Міжнароднай Фінансавай Карпарацыяй і Еўрапейскім Банкам Рэканструкцыі і Развіцця на працягу больш за дзесяць гадоў. Штогод «Бараўцоў і Салей» удзельнічае ў рэалізацыі некалькіх праектаў гэтых арганізацый.

Здзелка па набыцці Еўрапейскім Банкам Рэканструкцыі і Развіцця акцый ЗАТ «РРБ-Банк» (Беларусь) была заключана пры непасрэднай прававой падтрымцы юрыстаў «Бараўцоў і Салей».

Акрамя таго, адзначаючы вопыт работы з нацыянальнымі банкамі развіцця, неабходна адзначыць працу нашых спецыялістаў з Харвацкiм Банкам Рэканструкцыі і Развіццяў пагадненні па фінансаванні ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», а таксама працу з Кітайскім Банкам Развіцця ў пагадненні па фінансаванні паставак тэлекамунікацыйнага абсталявання дзяржаўнага прадпрыемства «Белтэлекам».

Пры непасрэднай прававой падтрымцы юрыстаў «Бараўцоў і Салей» адным з найбуйнейшых расійскіх банкаў - Банкам ВТБ (Расія) — была здзейснена купля кантрольнага пакета акцый ЗАТ «Слаўнафтабанк» (Беларусь).

У 2007-2008 гг. юрысты «Бараўцоў і Салей» ажыццяўлялі па запыце кампаніі Heineken International B. V. юрыдычныя праверкі практычна ўсіх піваварных заводаў Беларусі. У тым ліку і ў выніку нашай работы два з іх пасля былі набыты кампаніяй Heineken International B. V.

Юрысты фірмы ажыццяўлялі юрыдычнае кансультаванне кампаніі «Лукойл» пры стварэнні сумеснага прадпрыемства па вытворчасці прысадак у г. Наваполацку (Беларусь).

Акрамя таго, продаж кантрольнага пакета акцый першага мабільнага аператара Беларусі кампаніі Austria Telecom Group адбывалася таксама пры непасрэдным удзеле спецыялістаў «Бараўцоў і Салей».

У 2009-2010 гг. юрыдычная фірма «Бараўцоў і Салей» аказвала прававую падтрымку кампаніі Franck Muller S. A. пры правядзенні перамоў з Урадам Рэспублікі Беларусь аб куплі кантрольнага пакета акцый ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод» з заключэннем інвестыцыйнага дагавора з Рэспублікай Беларусь, які ў цяперашні час паспяхова рэалізуецца.

У 2015 годзе юрыдычная фiрма «Бараўцоў і Салей» паспяхова правяла юрыдычную праверку аднаго з найбольш вялiкiх банкаў Рэспублікі Беларусь - ЗАТ «МТБанк». На падставе прафессійнага меркавання нашых юрыстаў i прадастаўленага юрыдычнага заключэння, банк быў паспяхова набыты нашым кліентам.

У 2015 годзе юрысты будаўнічай практыцы «Бараўцоў і Салей» паспяхова аказалі юрыдычную падтрымку буйной усходяй будаўнічай кампаніі ў заключэнні дагавору генеральнага будаўнічага падраду з аб'ёмам фінансавання перавышаючым 1.6 мілліярдаў доллараў ЗША.

У 2016 годзе юрысты «Бараўцоў і Салей» аказалі юрыдычную  падтрымку Міжнароднай Фінансавай Карпарацыі ў прадастаўленні забяспечанай пазыкі шэрагу беларускіх прыватных кампаній у агульным аб'ёме перавышаючай 25 мілліёнаў доллараў ЗША.

Сёння юрыдычная фірма «Бараўцоў і Салей» аказвае прававую падтрымку замежнаму інвестару ў будаўніцтве буйнога гандлёва-забаўляльнага цэнтра ў горадзе Мінску з праектным коштам больш за 100 мільёнаў долараў ЗША, замежнаму інвестыцыйнаму фонду ў дзелавой забудове раёна ў цэнтры беларускай сталіцы з праектным коштам больш за 250 мільёнаў долараў ЗША, а таксама працуе над рэалізацыяй цэлага шэрагу праектаў у прамысловай, гандлёвай і іншых сферах прадпрымальніцкай і інвестыцыйнай дзейнасці.