Паслугі

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці юрыдычнай фірмы «Бараўцоў і Салей» з'яўляюцца:

  • Антыманапольнае права
  • Банкаўскае і фінансавае права
  • Дагаворнае права
  • Iнвестыцыі
  • Iнтэлектуальная ўласнасць
  • Карпаратыўнае права
  • Падатковае права
  • Удзел у разглядзе спрэчак у эканамiчных і арбітражных судах
  • Здзелкі з нерухомай маёмасцю
  • Зліццё і паглынанне
  • Працоўнае права
  • Due Diligence — юрыдычная экспертыза

Юрыдычная фірма «Бараўцоў і Салей» садзейнічае ў рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб усіх арганізацыйна-прававых форм (поўны комплекс паслуг). Мы займаемся падрыхтоўкай кантрактаў, у тым ліку знешнеэканамічных, іншых дакументаў па бягучай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, а таксама падрыхтоўкай юрыдычных заключэнняў па прадстаўленых дакументах на прадмет іх адпаведнасці дзеячаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь і інтарэсам кліента.

«Бараўцоў і Салей» паспяхова прадстаўляе інтарэсы сваіх кліентаў у гаспадарчых і арбітражных (трацейскіх) судах, а таксама ў дзяржаўных і іншых органах і арганізацыях (падатковых, мытных, выканаўчых камітэтах і т. д.).

Шырокі спектр аказваемых паслуг ўключае кансультаванне некамерцыйных арганізацый, а таксама прадстаўніцтваў замежных юрыдычных асоб па ўсіх галінах права, звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці.

Прадастаўленне юрыдычных паслуг можа ажыццяўляцца на падставе:

  • дагавора на абаненцкае абслугоўванне;
  • бестэрміновага дагавора;
  • дагавора на прадастаўленне разавай прававой паслугі.