Антыманапольнае права

Юрыдычная фірма «Бараўцоў і Салей» прадастаўляе юрыдычныя паслугі ў сферы антыманапольнага (канкурэнтнага) права, у тым ліку ніжэйпералічаныя:

  • Юрыдычны аўдыт кампаній у частцы выяўлення парушэнняў норм антыманапольнага заканадаўства пры ажыццяўленні ў мінулым здзелак з удзелам кампаніі;
  • Ацэнка разнастайных кантрактаў і схем дыстрыбуцыі ў частцы іх адпаведнасці патрабаванням антыманапольнага заканадаўства Беларусі;
  • Прававы аўдыт дзейнасці кампаній і ацэнка магчымых санкцый за злоўжыванне дамінуючым становішчам;
  • Распрацоўка аптымізаваных схем транзакцый з улікам норм антыманапольнага заканадаўства Беларусі (набыццё / продаж кампаній (доляў, акцый), цэласных маёмасных комплексаў і г. д.);
  • Кансультаванне па пытаннях аб парадку правядзення рэарганізацый гаспадарчых суб'ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках РэспублікіБеларусь;
  • Кансультацыі адноснапарадку выяўлення і спынення антыканкурэнтных пагадненняў (ўзгодненых дзеянняў) аб цэнах, парадку выяўлення манапольных цэн;
  • Падрыхтоўка запытаў (заяў) аб устанаўленні адпаведнасці палажэнняў пагадненняў, якія абмяжоўваюць канкурэнцыю, антыманапольнаму заканадаўству;
  • Падрыхтоўка заяў (зваротаў) аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства ў частцы ажыццяўлення нядобрасумленнай канкурэнцыі;
  • Кансультаванне па пытаннях рэгістрацыі холдынгу, змены складу ўдзельнікаў холдынгу, у тым ліку па пытанні аб парадку атрымання згоды антыманапольнага органа на адпаведныя дзеянні, звязаныя з працай холдынгу;
  • Прадстаўніцтва інтарэсаў кліентаў пры правядзенні расследаванняў злоўжыванняў дамінуючым становішчам і іншых парушэнняў антыманапольнага заканадаўства.