Удзел у разглядзе спрэчак у эканамiчных і арбітражных судах

Юрыдычная фірма «Бараўцоў і Салей» прадастаўляе кліентам прававую дапамогу па абароне іх правоў і законных інтарэсаў ва ўсіх эканамiчных судах Беларусі, а таксама трацейскіх судах (арбітражы).

У галіне вырашэння міжнародных камерцыйных і інвестыцыйных спрэчак «Бараўцоў і Салей» аказвае наступныя віды паслуг:

  • Прававая экспертыза спрэчнай сітуацыі ў мэтах вызначэння судовых рызык;
  • Прыняцце забеспячальных мер, уключаючы замарожванне (арышт) актываў адказчыка ў краіне іх месцазнаходжання;
  • Падрыхтоўка дакументаў, неабходных для пачатку арбітражнага працэсу;
  • Прадстаўленне інтарэсаў кліента ў арбітражных працэсах;
  • Суправаджэнне працэдуры аспрэчвання вынесеных па спрэчцы арбітражных рашэнняў;
  • Суправаджэнне працэдуры прызнання і прымусовага выканання замежных судовых і арбітражных рашэнняў у Беларусі;
  • Кансультаванне па ўсіх пытаннях міжнароднага прыватнага права і камерцыйнага арбітражу.

Асаблівае месца ў гэтым напрамку дзейнасці фірмы займае абарона інтарэсаў нашых кліентаў у міжнародных камерцыйных арбітражах пры вырашэнні інвестыцыйных і знешнегандлёвых спрэчак. У гэтай сферы «Бараўцоў і Салей» практыкуе больш за 10 гадоў, і за гэты перыяд фірма набыла ўнікальны ў Беларусі вопыт.