Банкаўскае і фінансавае права

Банкаўскі і фінансавы напрамак дзейнасці юрыдычнай фірмы «Бараўцоў і Салей» актыўна развіваецца на працягу апошніх некалькіх гадоў. Нашы спецыялісты кансультуюць кліентаў не толькі па пытаннях унутрыгрупавых пазык альбо прыцягнення фінансавання на мясцовым рынку, але таксама прадстаўляюць інтарэсы пазычальнікаў і займадаўцаў у міжнародных банкаўскіх і фінансавых транзакцыях.

Мы прапануем наступныя паслугі ў гэтай сферы:

  • Кансультаванне па поўным спектры фінансавых прадуктаў, у тым ліку сіндыкаваныя пазыкі, ноты ўдзелу ў крэдыце, праектнае фінансаванне, фінансаванне куплі акцый і актываў;
  • Падрыхтоўка праектаў розных пазыковых і крэдытных дагавораў для абслугоўвання транзакцый па прыцягненні фінансавання;
  • Падрыхтоўка праектаў пагадненняў, якія забяспечваюць/гарантуюць выкананне даўжніком сваіх абавязацельстваў па пазыковых і крэдытных дагаворах;
  • Удзел у перагаворных працэсах з удзельнікамі здзелак па прыцягненні фінансавання ў Беларусі і на знешніх рынках, а таксама з рэгуляторнымі органамі;
  • Кансультаванне пазычальнікаў і займадаўцаў па розных пытаннях беларускага права, якія датычацца заключэння і выканання банкаўскіх і фінансавых транзакцый;
  • Кансультаванне па пытаннях банкруцтва і рэструктурызацыі даўгоў;
  • Кансультаванне па пытаннях прававога рэгулявання ажыццяўлення знешнеэканамічнай дзейнасці і валютнага кантролю, у тым ліку з улікам патрабаванняў заканадаўства Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза.