Працоўнае права

Юрыдычная фірма «Бараўцоў і Салей» мае значны вопыт у сферы прадастаўлення юрыдычных паслуг па розных пытаннях працоўнага заканадаўства.

Спецыялісты «Бараўцоў і Салей» ажыццяўляюць кансультаванне па шырокім спектры пытанняў працоўнага заканадаўства, сярод якіх:

  • Прадастаўленне кансультацый у дачыненні да форм і відаў працоўных пагадненняў, парадку заключэння і скасавання працоўных пагадненняў;
  • Распрацоўка праектаў калектыўных дагавораў;
  • Падрыхтоўка праектаў працоўных кантрактаў і дагавораў, у тым ліку распрацоўка працоўных кантрактаў з кіраўнікамі і членамі органаў кіравання;
  • Распрацоўка праектаў лакальных актаў юрыдычных асоб (напрыклад, правілы ўнутранага працоўнага распарадку, палажэнне аб персанале, палажэнне аб аплаце працы, службовыя інструкцыі, палажэнне аб парадку і ўмовах заключэння, працягуі перазаключэння кантрактаў, палажэнне аб структурных падраздзяленнях прадпрыемства, палажэнне аб накіраванні работнікаў на навучанне ва ўстановы адукацыі за кошт сродкаў прадпрыемства і інш.);
  • Складанне праектаў загадаў, дакументаў, якія рэгламентуюць парадак заахвочванняў і прыцягнення да адказнасці работнікаў;
  • Прадастаўленне кансультацый па пытаннях звальнення і/або скарачэння персаналу, працоўнай дысцыпліны, аплаты працы, навучання;
  • Распрацоўка найбольш эфектыўных мадэляў (механізмаў) абароны працадаўцаў ад магчымых рызык, звязаных з выдаваннем супрацоўнікамі канфідэнцыяльнай інфармацыі;
  • Прадстаўленне інтарэсаў працадаўцы пры праверках, якія здзяйсняюцца кантралюючымі органамі, па пытаннях выкарыстання наёмнай працы;
  • Іншыя пытанні працоўнага заканадаўства.

Асобным аспектам дзейнасці юрыдычнай фірмы «Бараўцоў і Салей» з'яўляецца ажыццяўленне комплексу дзеянняў, звязаных з прававым суправаджэннем працэдуры атрымання дазволу на працаўладкаванне замежных грамадзян у Беларусі. У гэтым напрамку «Бараўцоў і Салей» ажыццяўляе дзеянні, звязаныя з комплексным суправаджэннем атрымання дазволаў на працаўладкаванне, афармленнем працоўных дагавораў, а таксама дае кансультацыі па пытаннях падаткаабкладання даходаў замежных грамадзян у Беларусі і іншых аспектах.