Здзелкі з нерухомай маёмасцю

Значны аб'ём дзейнасці па прадастаўленні паслуг «Бараўцоў і Салей» звязаны з суправаджэннем здзелак з нерухомасцю, у тым ліку з зямельнымі падзеламі. Вядзенне праектаў у сферы нерухомасці нам даверылі шматлікія беларускія і замежныя кампаніі.

Мы прапануем сваім кліентам наступныя комплексныя паслугі, якія тычацца правядзення здзелак з нерухомасцю:

  • Суправаджэнне куплі-продажу, арэнды, выдзялення частак і іншых транзакцый, звязаных з нерухомай маёмасцю;
  • Суправаджэнне працэсу афармлення права ўласнасці на аб'екты нерухомай маёмасці;
  • Суправаджэнне інвестыцыйных і будаўнічых праектаў;
  • Структураванне і прававыа ўдыт здзелак з нерухомасцю;
  • Кансультаванне па пытаннях падаткаабкладання аперацый з нерухомасцю;
  • Кансультаванне па пытаннях інвестыцыйных адносін у будаўніцтве;
  • Кансультаванне па пытаннях увядзення ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва;
  • Суправаджэнне дзейнасці юрыдычных і фізічных асоб па пытаннях праектавання аб'ектаў будаўніцтва, узгаднення і зацвярджэння праектнай дакументацыі і іншых аспектах арганізацыі і вядзення будаўнічага працэсу;
  • Кансультаванне па агульных пытаннях землекарыстання;
  • Кансультаванне па пытаннях змены мэтавага прызначэння зямельных участкаў;
  • Юрыдычнае суправаджэнне афармлення права ўласнасці на зямельны ўчастак;
  • Кансультаванне па пытаннях зямельнага падатку;
  • Юрыдычнае суправаджэнне афармлення права на зямельны ўчастак пры набыцці аб'екта нерухомай маёмасці, што знаходзіцца на ім;
  • Юрыдычнае суправаджэнне афармлення зямельнага сэрвітуту;
  • Юрыдычнае суправаджэнне заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка;
  • Падрыхтоўка конкурсных і аўкцыённых дакументаў для вызначэння арандатараў зямельных участкаў;
  • Прадстаўніцтва інтарэсаў кліентаў у перамовах па пытаннях праваадносін з нерухомасцю.

Больш падрабязная iнфармацыя на ангельскай мове: