Borovtsov & Salei 30 гадоў

Юрыдычная фірма Borovtsov & Salei заснавана 1 лютага 1994 года. А гэта значыць, у нас юбілейны дзень нараджэнні, нам 30 гадоў!

Некалькі слоў ад нашага старшага партнёра, сузаснавальніка фірмы Васіля Салея:

"Сёння, мусіць упершыню, у Дзень нараджэння фірмы не Хочацца падводзіць вынікі і вызначаць планы на будучыню. Хочацца сказаць ДЗЯКУЙ усім тым, для каго Borovtsov & Salei стаў часткай іх жыццёвага шляху. Усе нашы дасягненні, удзячныя кліенты, высокія рэйтынгавыя адзнакі - гэта вынік каманднай працы і не толькі юрыстаў, але і адміністрацыйнага персаналу.

Ваша імкненне да ўдасканалення, прафесіяналізм і адданасць прафесіі, інтэлігентнасць і добрасумленнасць, актыўная жыццёвая пазіцыя на розных этапах нашай гісторыі забяспечвалі наш агульны поспех.

Я не буду зараз пералічваць усіх пайменна, але будзьце ўпэўненыя, кожнага, хто па розных прычынах ужо не працуе з намі, я ўспамінаю з падзякай. З глыбокай павагай стаўлюся да ўсіх, хто зараз з намі.

Жадаю нам усім заставацца вернымі сваім прынцыпам і перакананням, верыць у тое, што наша праца і старанні не знікнуць дарма. Няхай поспех і здаровы сэнс спадарожнічаюць кожнаму з нас!"

Прыемных успамінаў!