Кошт памылкі: колькі каштуюць парушэнні працоўнага заканадаўства?

Прыняты Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2026 г. № 138-З, які істотна ўзмацняе жорсткасць адміністрацыйна-прававой адказнасці наймальнікаў за парушэнні ў сферы працоўных адносін.

Змяненні ўступаюць у сілу з 19 чэрвеня 2026 года.

Якія правапарушэньні закранулі прынятыя змены?

1. Адказнасць за «схаваныя» працоўныя адносіны і падмену іх грамадзянска-прававымі

Фактычнае дапушчэнне да працы без афармлення пісьмовай працоўнай дамовы зараз цягне сур'ёзныя маёмасныя санкцыі:

для службовай асобы: да 50 БВ (пры паўторным парушэнні - да 100 БВ).

для юрыдычнай асобы: да 100 БВ (пры паўторным парушэнні - да 300 БВ).

Будзьце ўважлівыя: падмена працоўных адносін грамадзянска-прававымі пры наяўнасці фактычных прыкмет працоўнага найму можа абысціся кампаніі вельмі дорага. Перакваліфікацыя дагавораў цягне не толькі штрафы, але і даналічэнне падаткаў і страхавых узносаў за ўвесь перыяд "схаваных" адносін.

2. Заработная плата пад строгім кантролем

Ліміты зарплаты кіраўнікоў: Калі заработная плата дырэктара перавышае ўстаноўлены каэфіцыент суадносін з сярэдняй зарплатай па арганізацыі, штраф для юрыдычнай асобы складзе ад 100 працэнтаў да 200 працэнтаў ад сумы перавышэння.

Даведачна: Каэфіцыент суадносін зарплаты кіраўніка і сярэдняй зарплаты па арганізацыі ў цэлым не можа перавышаць 8 (п. 2.1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2013 г. № 597 "Аб удасканаленні ўмоў аплаты працы кіраўнікоў арганізацый у залежнасці ад вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці").

Тэрміны выплат: Нявыплата або затрымка любых выплат работніку (зарплата, адпускныя, разлік) цягнуць штраф да 50 БВ, а пры паўторнасці - да 100 БВ.

3. Рэжым працы і адпачынку пад пільнай увагай

Замацавана прамая адказнасць за невыкананне парадку прадастаўлення водпускаў, парушэнні ў графіках работ і перавышэнне лімітаў звышурочных.

Санкцыя: штраф на службовую асобу ад 2 да 20 БВ.

4. Іншыя парушэнні: «гумавая» норма

Захавана агульная норма для ўсіх парушэнняў заканадаўства аб працы, якія прывялі да шкоды работніку, якія не пакрыты спецыяльнымі саставамі (п. 1 – 10 арт. 10.12 КаАП).

Важна разумець, што такое шкода працаўніку: У кантэксце ст. 10.12 КаАП гэта не толькі прамыя маёмасныя страты (недаатрыманне зарплаты або кампенсацый). Гэта катэгорыя, якая ўключае ў сябе парушэнне правоў, прадугледжаных законам; стварэнне перашкод для рэалізацыі працоўных правоў або законных інтарэсаў, якія прывялі да неспрыяльных наступстваў для сацыяльнага або прававога статусу работніка.

Такім чынам, пад гэтую катэгорыю можа патрапіць практычна любое парушэнне: ад памылак у афармленні працоўных кніжак да парушэння працэдур дысцыплінарнага спагнання. Штраф складзе да 20 БВ.

Нашы рэкамендацыі:

1. Правядзіце аўдыт грамадзянска-прававых дагавораў на прадмет рызыкі іх перакваліфікацыі.

2. Зверце каэфіцыенты зарплаты кіраўнікоў з бягучымі фінансавымі паказчыкамі арганізацыі.

3. Праверце графікі водпускаў і ўліку рабочага часу на адпаведнасць патрабаванням дзеючага заканадаўства аб працы.

Засталіся пытанні? Мы гатовы быць карыснымі Вам і дапамагчы мінімізаваць рызыкі Вашага бізнэсу.