Новы парадак рэгулявання коштаў на тавары

Праз 15 дзён пасля прыняцця дзеянне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.10.2022 № 669 «Аб часовых мерах па стабілізацыі коштаў» спынена. З 20.10.2022 прымяняюцца нормы пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2022 г. № 713 «Аб сістэме рэгулявання коштаў».

Дакументам зацверджаны пералік спажывецкіх тавараў з 370 пазіцый, у дачыненні да якіх устаноўлены абмежаванні пры цэнаўтварэнні. Паслугі, працы пад рэгуляванне дадзенай пастановы не падпадаюць.

Устаноўлены абавязак вытворцаў ўзгадняць у рамках адміністрацыйнай працэдуры ўсталяванне адпускных коштаў на новыя тавары і павышэнне адпускных коштаў.

Не патрабуецца ўзгаднення адпускных коштаў на тавары вытворцамі ў выпадках:

1) заканчэння тэрмінаў правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне спажывецкіх тавараў (акцыі, зніжкі і іншае), пры ўмове ўстанаўлення адпускных коштаў на ўзроўні, які дзейнічаў да правядзення названых мерапрыемстваў;

2) пастаўкі тавараў па коштах не вышэй за кошты, якія ўжываюцца на дату ўступлення ў сілу пастановы (19.10.2022), у адпаведнасці з прэйскурантам (іншым аналагічным дакументам) і Палажэннем аб зніжках;

3) павышэння коштаў (тарыфаў), якія рэгулююцца дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), на матэрыяльныя рэсурсы (сыравіна, матэрыялы, камплектуючыя і іншае) і (або) паслугі, фактычна выкарыстаныя пры вытворчасці спажывецкіх тавараў, а таксама ставак падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, што ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі, прапарцыйна іх павелічэнню ў адпаведнасці з удзельнай вагой гэтых выдаткаў у сабекошце прадукцыі;

4) ўстанаўлення адпускных коштаў на новыя тавары пры ўмове прымянення нарматыву рэнтабельнасці, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, якая падлягае ўключэнню ў адпускныя кошты на такія тавары, у памеры не больш за 10%.

Рашэнне аб узгадненні кошту павінна прымацца на працягу 10 працоўных дзен, а ў дачыненні да скорапсавальных тавараў – не больш за 5 працоўных дзён.

Для імпарцёраў ўстаноўлены гранічныя максімальныя надбаўкі, якія павінны выкарыстоўвацца пры фарміраванні адпускных коштаў на пералік тавараў, зыходзячы з кантрактных цэн, мытных плацяжоў, транспартных выдаткаў, расходаў па абавязковаму страхаванню, іншых выдаткаў, звязаных з выкананнем устаноўленых заканадаўствам патрабаванняў пры імпарце.

Імпарцёрам ставіцца ў абавязак абгрунтоўваць кантрактны кошт з выкарыстаннем вынікаў вывучэння кан'юнктуры рынку з указаннем крытэрыяў выбару тавару, камерцыйных і (або) фінансавых ўмоў пастаўкі тавараў.

Для гандлю ўстаноўлены гранічныя максімальныя аптовыя надбаўкі, гандлёвыя надбаўкі (з улікам аптовай) да адпускных коштах вытворцаў, імпарцёраў, суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць захоўванне спажывецкіх тавараў з стабілізацыйных фондаў, нарыхтоўчых арганізацый, фізічных асоб. Гэтыя паказчыкі нельга перавышаць па-за залежнасці ад колькасці ўдзельнічаючых пасярэднікаў. Калі адпускныя кошты былі сфармаваны без уліку выдаткаў па дастаўцы, то суб'екты гандлю маюць права адносіць суму фактычных выдаткаў па дастаўцы тавараў на павелічэнне адпускных коштаў.

З 1 студзеня 2023 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў уводзіцца забарона на тавараабменныя аперацыі без паступлення грашовых сродкаў (бартэр, мена, залік, навацыя, адступное).

Выключэнне складаюць:

1) знешнегандлёвыя аперацыі;

2) аперацыі паміж арганізацыямі, якія ўваходзяць у створаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку холдынг;

3) аперацыі, якія ўзгодненыя з дзяржаўным органам (арганізацыяй) у рамках адміністрацыйнай працэдуры.

Дагаворы, якія прадугледжваюць пастаўку тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь, іншыя грамадзянска-прававыя дагаворы, звязаныя з набыццём і рэалізацыяй такіх тавараў падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з патрабаваннямі пастановы на працягу 10 дзён з дня яго ўступлення ў сілу.