Выйшаў новы артыкул старшага юрыста Іллі Салея на тэму: "Ці можа беларускі адвакат стаць ангельскiм салiсiтарам".

 

У новым артыкуле для анлайн сэрвісу гатовых прававых рашэнняў ilex.by і часопіса "Прамыслова-гандлёвае права" старшы юрыст "Бараўцоў і Салей" Ілля Салей распавядае аб магчымасці беларускіх юрыстаў стаць ангельскімі салiсiтарамi, а таксама падрабязна апісвае працэдуру пераходу, якую неабходна прайсці для прысваення кваліфікацыі ангельскага юрыста. Поўны тэкст артыкула даступны тут.

Нагадаем, што 10 лістапада 2017 г. Solicitor Regulation Authority як орган адвакацкага самакіравання Англіі і Уэльса прызнаў беларускую прафесію адваката адпаведнай агульнапрынятым сусветным стандартам, што прад'яўляюцца да ўзроўню адукацыі юрыстаў. Акрамя таго, рэгулятар адзначыў наяўнасць у беларускіх адвакатаў дастатковага ўзроўню прафесійнай этыкі і незалежнасці. Такое прызнанне ўпершыню прадставіла беларускім юрыстам магчымасць зрабіць чарговы крок да сусветнай юрыдычнай эліты.

Непасрэдныя перамовы з Solicitors Regulation Authority аб прызнанні беларускай юрыдычнай прафесіі праводзіў старшы юрыст Borovtsov & Salei Ілля Салей.