Юрысты Borovtsov & Salei прынялі ўдзел у круглым стале юрфака БДУ

13 кастрычніка 2018 г. на юрыдычным факультэце Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта адбыўся круглы стол “Змены ў Грамадзянскім кодэксе: рэформа грамадзянскага заканадаўства?”

Мадэратарам паседжання выступіла дацэнт Салей А.А., член працоўнай групы па ўнясенню зменаў у Грамадзянскі кодэкс, саветнік Borovtsov & Salei. Даць ацэнку асноўным прагназуемым зменам у рамках рэгулявання грамадзянскіх праваадносін на ўзроўні асноватворных заканадаўчых актаў дапамагалі выступіўшыя з дакладамі старшы юрыст Мікалай Арцем’еў, юрысты Саман Негарэш, Настасся Моргун і Дзмітрый Носач.