Надзея Знак

Надзея Знак

Партнёр

Надзея Знак з'яўляецца партнёрам Borovtsov & Salei, кіраўніком практыкі вырашэння спрэчак.

Надзея скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 2004 годзе. Працавала галоўным юрыстам буйной IT-кампаніі, ўзначальвала юрыдычную службу адной з найбуйнейшых беларускіх сетак рознічнага гандлю, а таксама сеткі грамадскага харчавання. У 2007 годзе Надзея заснавала юрыдычную фірму «ЮрЗнак», якая пазней аб'ядналася з Borovtsov & Salei.

Надзея мае багаты вопыт кансультавання і прававога суправаджэння розных напрамкаў бізнесу: рознічны гандаль, IT, будаўніцтва, вытворчасць, фармакалогія, турызм, адукацыя і медыцына. Акрамя беларускіх кліентаў, сярод асноўных давернікаў Надзеі кампаніі з Літвы, Малдовы, Украіны, Польшчы, Ізраіля і Італіі. Нароўні з суправаджэннем бізнес-праектаў кліентаў, Надзея паспяхова забяспечвае абарону інтарэсаў кліентаў у дзяржаўных і трацейскіх (арбітражных) судах.

Міжнародны вопыт ўключае выступленне ў якасці эксперта ў розных даследаваннях, уключаючы даследаванні Сусветнага банка Doing Business і даследаванні карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, якія праводзяцца пры падтрымцы Slovak Aid. Надзея таксама з'яўляецца сааўтарам практычнага дапаможніка для малога бізнэсу, падрыхтаванага ў рамках Праекта Развіцця ААН і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, а таксама шматлікіх іншых публікацый на прававую тэматыку, у тым ліку ў выданнях "Эканамічная газета", "Аргументы і факты" і інш.

Працоўныя мовы: ангельская, беларуская, руская.

Матэрыялы юрыста