• суправаджэнне мясцовых і замежных крэдытных устаноў пры прадастаўленні фінансавання;
  • суправаджэнне міжнародных фінансавых інстытутаў (у тым ліку IFC, EBRD, China Development Bank), а таксама пазычальнікаў, у здзелках па фінансаванні бізнесу, уключаючы распрацоўку фінансавых і забеспячальніцкіх пагадненняў;
  • суправаджэнне прыцягнення фінансавання ў стартапы;
  • кансультаванне кампаній-эмітэнтаў і андэррайтараў па пытаннях выпуску і размяшчэння каштоўных папер (карпаратыўныя аблігацыі, дэпазітарныя распіскі, еўрабонды), уключаючы размяшчэнне на замежных фінансавых пляцоўках і біржах (IPO);
  • кансультаванне па пытаннях стварэння, дзейнасці і ліквідацыі банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых устаноў, мікрафінансавых устаноў, інвестыцыйных фондаў, форекс-кампаній;
  • кансультаванне па пытаннях заканадаўства ў сферы ЗЭД і валютнага рэгулявання, уключаючы суправаджэнне атрымання дазволаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
  • кансультаванне па пытаннях абароту крыптавалют ў Беларусі, стварэння і дзейнасці кампаній-аператараў крыптаплатформаў (крыптабірж) і крыптаабменнікаў;
  • суправаджэнне стварэння і размяшчэння токенаў (ICO), уключаючы кансультаванне па мадэлі токена, распрацоўку неабходных дакументаў для правядзення ICO, і інш.
Кіраўнік практыкі
Аляксандр Бацян
Кіруючы партнёр
Юрысты практыкі
Ілля Салей
Старшы юрыст
Мікалай Арцем'еў
Старшы юрыст
Матэрыялы практыкі