
На працягу 2000-2012 гадоў фірма «Бараўцоў і Салей» неаднаразова прызнавалася вядучай юрыдычнай фірмай Беларусі.
Вас вітае каманда прафесійных юрыстаў «Бараўцоў і Салей» — універсальнай беларускай юрыдычнай фірмы, якая практыкуе ва ўсіх асноўных галінах права, звязаных з вядзеннем бізнесу.
Фірма працуе па агульнапрызнаных міжнародных стандартах юрыдычнай прафесіі. Гнуткасць рашэнняў, што прымаюцца, своечасовасць юрыдычных паслуг, строгая канфідэнцыяльнасць, высокая якасць юрыдычных кансультацый і індывідуальны падыход да працы з кожным кліентам — асноўныя складнікі поспеху фірмы.
Нашай мэтай з'яўляецца прадастаўленне Вам якасных юрыдычных паслуг комплекснага характару, накіраваных на дасягненне Вашага поспеху. Якасць і комплекснасць нашай дзейнасці дасягаецца існаваннем выразнай спецыялізацыі кожнага з юрыстаў, якія працуюць у адной камандзе.
Працоўныя мовы «Бараўцоў і Салей» — беларуская, руская, англійская.




