1795: у Пераліку прадпрыемстваў з забароненымі для адчужэння актывамі змены

У чарговы раз перагледжаны пералік юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, у якіх удзельнікам (акцыянерам) з "недружалюбных" дзяржаў забараняецца адчужэнне прыналежных ім доляў (акцый) у статутных фондах ("Пералік"). Новая рэдакцыя Пераліку зацверджана пастановай Савета Міністраў № 382 ад 10 чэрвеня 2023 года, набывае моц з 17 чэрвеня 2023 года і змяшчае 1795 пазіцый.

Нагадаем, што першапачаткова ў Пералік патрапілі 190 юрыдычных асоб, у лютым 2023 года Пералік быў істотна павялічаны да 1849 суб'ектаў.

Адносна ўключаных у Пералік прадпрыемстваў і іх удзельнікаў (акцыянераў) з «недружалюбных» дзяржаў дзейнічаюць абмежаванні, прадугледжаныя палажэннямі Указа ад 14.03.2022 № 93 "Аб дадатковых мерах па забеспячэнню стабільнага функцыянавання эканомікі":

 удзельнікі (акцыянеры), пайменаваныя ў Пераліку, не маюць права ажыццяўляць выхад і (або) адчужэнне прыналежных ім доляў (акцый) у статутных фондах юрыдычных асоб з Пераліку;

 забаронена рэарганізацыя юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, уключаных у Пералік;

 устаноўлена забарона на дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы, якая ствараецца ў выніку рэарганізацыі юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь, уключанай у Пералік, а таксама змяненняў, якія ўносяцца ў статут такой юрыдычнай асобы, у сувязі з яе рэарганізацыяй або адчужэннем яе ўдзельнікам з «недружалюбнай» дзяржавы долі у статутным фондзе такой юрыдычнай асобы, або выхадам ўдзельніка з юрыдычнай асобы.