Будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю завода SEW-Eurodrive на тэрыторыі СЭЗ"Мінск"

Віншуем нашага кліента, кампанію SEW-Eurodrive (міжнародны нямецкі канцэрн, адзін з вядучых вытворцаў электрапрываднай тэхнікі на сусветным рынку) з завяршэннем будаўніцтва і ўводам у эксплуатацыю ў снежні 2021 года завода (аднаго з самых інавацыйных у рэгіёне) на тэрыторыі СЭЗ "Мінск".

Юрыдычная фірма Borovtsov & Salei пад кіраўніцтвам Мікалая Арцем'ева ажыццяўляла комплекснае суправаджэнне праекта па пытаннях фінансавання і будаўніцтва завода на баку заказчыка (Greenfield праект).