Borovtsov & Salei падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з СЭЗ “Віцебск”

16-17 траўня 2019г. партнёр Аляксандр Бацян і старшы юрыст Мікалай Арцем’еў наведалі VIII Міжнародны эканамічны форум “Інвестыцыі, Іннавацыі, Перспектывы” у Віцебску. У форуме прынялі ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў з Беларусі, Расіі, Германіі, Літвы, Латвіі, Польшы, Швецыі, Кітая.
Юрысты Borovtsov & Salei правялі шэраг сустрэч і падзяліліся досьведам суправаджэння інвестыцыйных праэктаў. У межах форума паміж юрыдычнай фірмай Borovtsov & Salei і Адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны “Віцебск” было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве.