Старшы партнёр Васіль Салей і старшы юрыст Мікалай Арцем’еў на семінары IFC

26 сакавіка 2019 cтаршы партнёр Васіль Салей і старшы юрыст Мікалай Арцем'еў, па запрашэнню Міжнароднай фінансавай карпарацыі (IFC - International Finance Corporation) прынялі ўдзел у семінары на тэму рэформ у Беларусі, накіраваных на паляпшэнне дзелавога асяроддзя.

На семінары абмяркоўваліся сферы абароны мінарытарных інвестараў, стварэнне юрыдычнай асобы, атрыманне крэдыту, урэгуляванне неплацежаздольнасці, прымусовае выкананне кантрактаў, рэгістрацыя ўласнасці і дазвол на будаўніцтва.