"Бараўцоў і Салей" i Блокчэйн Асацыяцыя Беларусі абвясцілі аб супрацоўніцтве

"Бараўцоў і Салей" і першая беларуская блокчэйн Асацыяцыя "Тэхналогіі размеркаваных рээстраў" рады паведаміць аб пачатку супрацоўніцтва.

У рамках супрацоўніцтва старшы юрыст Ілля Салей і малодшы юрыст Саман Негареш ўвайшлі ў Экспертны Савет Асацыяцыі, членамі якога таксама з'яўляюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў, бізнесу і юрыдычнай супольнасці. Сярод першасных задач Экспертнага Савета - аналіз сусветнага досведу прававога рэгулявання тэхналогіі і садзейнічанне дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь у распрацоўцы падзаконных нарматыўных актаў, якія рэгулююць адносіны, звязаныя з тэхналогіяй блокчейн.