Праца з расійскім контрагентам: практыка ад Borovtsov & Salei

24 траўня 2023 года партнёр Borovtsov & Salei Знак Надзея, юрыст, выступіла на анлайн-семінары «Праца з расійскім контрагентам: заключэнне дамовы, спагнанне доўгу і судовая практыка. Стварэнне філіяла ў Расійскай Федэрацыі».

У аснову даклада, які тычыцца пытанняў заключэння дагавора з расійскім контрагентам, пакладзены практычны вопыт каманды Borovtsov & Salei па складанню, аналізу і рабоце з рознымі дагаворамі, адным з бакоў якіх з'яўляецца расійскі суб'ект. У выступленні закрануты тэмы прававога рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці і валютных аперацый у Расійскай Федэрацыі, зроблены акцэнт на асаблівасцях некаторых дагавораў, якія могуць пацягнуць узнікненне дадатковых абавязкаў беларускіх суб'ектаў па вылічэнні і выплаце падаткаў у Расійскай Федэрацыі, прапанаваны фармулёўкі асобных палажэнняў дагавораў, а таксама дадзены рэкамендацыі па праверцы расійскага контрагента перад заключэннем дагавора і прадастаўлены адказы на пытанні слухачоў.

Дзякуем за арганізацыю мерапрыемства часопіс «Юрыст» і Адукацыйны цэнтр «Прафесійны інтарэс».