Семінар для Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў

Семінар ад Borovtsov & Salei для Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў

22 мая 2023 года партнёр Лада Майсеня і юрыст Кацярына Жук правялі семінар на тэму “Інфармаванне медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў аб лекавых сродках. Змяненні заканадаўства Рэспублікі Беларусь».

У кантэксце заяўленай праблематыкі былі абмеркаваны апошнія змяненні, унесеныя ў Інструкцыю аб парадку і ўмовах інфармавання медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў аб лекавых сродках, уключаных у Дзяржаўны рэестр лекавых сродкаў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікамі вытворцаў лекавых сродкаў, утв. пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь №44 ад 17.04.2015.

Прадстаўнікам фармвытворцаў: ці змяняюцца правілы

Важна для фармвытворцаў і іх прадстаўніцтваў!

Унесены змяненні ў парадак інфармавання медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў аб лекавых сродках.

Пасля нядаўніх істотных змяненняў ад 09 студзеня 2023 года ў Інструкцыю аб парадку і ўмовах інфармавання медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў аб лекавых сродках, уключаных у Дзяржаўны рэестр лекавых сродкаў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікамі вытворцаў лекавых сродкаў (зацв. пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 17.04.2015 № 44), прынята новая пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 11 красавіка 2023 года № 51, якая ўнесла чарговыя вельмі важныя змяненні. Набылі моц з 1 мая 2023 года.

Падрабязна аб гэтым у нашым артыкуле.

Borovtsov & Salei мае шматгадовы досвед суправаджэння дзейнасці кампаній фармацэўтычнай індустрыі і гатовы даць Вам неабходную дапамогу і кансультацыі.

Newsletter 2023 (Q 1) от Borovtsov & Salei

Мы рады прадставіць Вашай увазе паквартальнае Newsletter ад Borovtsov & Salei, у яком вылучылі найбольш значныя, на наш погляд, заканадаўчыя змены за перыяд студзень - сакавік 2023 года.

З Newsletter 2023 (Q 1) можна азнаёміцца па спасылцы: Newsletter 2023 (Q 1) Borovtsov & Salei

Кітай далучаецца да Канвенцыі аб апастылі

Кітай далучаецца да Канвенцыі аб апастылі

Кітай далучаецца да Гаагскай канвенцыі, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, што значна спросціць вядзенне бізнесу з Кітаем.

Для Кітая Канвенцыя аб апастылі набудзе моц 7 лістапада 2023 года.

Семінар для Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў

Семінар ад Borovtsov & Salei для Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў

 

 

18 лістапада 2022 года юрыст Ірына Козікава і старшы юрыст Юлія Шуба правялі семінар на тэму "Стандарты рэкламы лекавых прэпаратаў, медыцынская тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння, распаўсюджванне прамацыйных матэрыялаў для медыцынскіх спецыялістаў у рамках дзеяння заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Кодэкса практыкі Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў".