Borovtsov & Salei выступіла спонсарам VIII Міжнароднага Летняга ўніверсітэта

13 верасня 2018 пры падтрымцы Borovtsov & Salei адкрыў сваю працу VIII Міжнародны Летні ўніверсітэт, які праводзіцца Беларускім дзяржаўным універсітэтам у супрацоўніцтве з універсітэтам Заходні Парыж-Нантэр-Дефанс (Францыя) і ўніверсітэтам Патсдам (Германія).

Юрысты Borovtsov & Salei на European Legal Hackers Summit ў Адэсе

Старшы юрыст Ілля Салей і малодшы юрыст Саман Негареш прынялі ўдзел у European Legal Hackers Summit 2018.

Саміт сабраў удзельнікаў, якія цікавяцца стыкам тэхналогіі і права, з больш, чым за дзесяць краін, у тым лiку Беларусь, Вялікабрытанію, Грузію, Малдову, Нідэрланды, Расію, ЗША і Украіну.

Юрысты "Бараўцоў і Салей" прынялі ўдзел у Беларуска-Кітайскай бізнэс-сустрэчы

Малодшыя юрысты Настасся Моргун і Дзмітрый Носач прынялі ўдзел у Беларуска-Кітайскай бізнэс-сустрэчы, арганізаванай Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Саветам па прасоўванню супрацоўніцтва па лініі Поўдзень-Поўдзень і Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Бараўцоў і Салей падтрымала каманду БДУ, якая прыняла ўдзел у конкурсе ім. Вілема С. Віса.

Юрыдычная фірма Бараўцоў і Салей аказала падтрымку камандзе Беларускага дзяржаўнага універсітэта, якая прыняла ўдзел у найбуйнейшым студэнцкім конкурсе па міжнародным прыватным праве і міжнароднаму арбітражу ім. Вілема С. Віса (Вена, Аўстрыя).