Сакавік - месяц правядзення гадавых сходаў

Март – месяц проведения годовых собраний участников в хозяйственных обществах.

Годовое общее собрание участников – одно из тех, проведение которых для любого хозяйственного общества (общества с ограниченной ответственностью, общества с дополнительной ответственностью, закрытого и открытого акционерного общества) является обязательным (часть 2 ст. 36 Закона «О хозяйственных обществах»).

Мы готовы проконсультировать и оказать помощь как в подготовке документов, связанных с проведением годового общего собрания участников, так и непосредственно в его проведении.

Прыняты законы надзвычайнага характару

Пачатак года вызначыўся прыняццем трох законаў надзвычайнага характару ў якасці "рэагавання на існуючыя пагрозы нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь у рэжыме спецыяльных абмежавальных мер". Уступаюць у дзеянне з 17 студзеня 2023 года.

Практыка ад Borovtsov & Salei па пытаннях ЗЭД-кантрактаў

22 снежня 2022 года партнёр Знак Надзея прыняла ўдзел у анлайн-семінары на тэму «Валютны дагавор і неграшовае спыненне абавязацельстваў па ЗЭД-кантракту».

У выступленні ўдзелена ўвага практычным цяжкасцям пры заключэнні і выкананні ЗЭД-кантрактаў, растлумачаны адрозненні і выпадкі прымянення ўступкі патрабавання, пераводу доўгу, выканання трэцяй асобай і выканання на карысць трэцяй асобы.

 

 

Як абраць арганізацыйна-прававую форму вядзення бізнесу

Артыкулы ад Borovtsov & Salei: Як абраць аптымальную арганізацыйна-прававую форму вядзення бізнесу з улікам спецыфікі беларускага заканадаўства. Да параўнання прапаноўваюцца найбольш распаўсюджаныя формы вядзення бізнесу, такія як закрытыя акцыянерныя таварыствы (ЗАТ), таварыствы з абмежаванай адказнасцю (ТАА), прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы (ПУП).

Выбар аптымальнай формы вядзення бізнесу неад'емна звязаны з выніковасцю яго дзейнасці і павінен грунтавацца на комплекснай ацэнцы сістэмна апрацаваных пераваг і недахопаў кожнай з форм.

 

 

Забарона на рэарганізацыю

31 кастрычніка 2022 года падпісаны Указ Прэзідэнта Беларусі № 386, якім прадугледжваюцца дадатковыя абмежаванні адносна дзеянняў юрыдычных асоб (іх удзельнікаў), якія ўваходзяць у зацверджаны Урадам пералік юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, удзельнікі (акцыянеры) якіх з'яўляюцца асобамі з замежных дзяржаў, якія ўчыняюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб.