Юрысты "Бараўцоў і Салей" прынялі ўдзел у Беларуска-Кітайскай бізнэс-сустрэчы

Малодшыя юрысты Настасся Моргун і Дзмітрый Носач прынялі ўдзел у Беларуска-Кітайскай бізнэс-сустрэчы, арганізаванай Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Саветам па прасоўванню супрацоўніцтва па лініі Поўдзень-Поўдзень і Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Выйшаў новы артыкул старшага юрыста Іллі Салея на тэму: "Ці можа беларускі адвакат стаць ангельскiм салiсiтарам".

У новым артыкуле для анлайн сэрвісу гатовых прававых рашэнняў ilex.by і часопіса "Прамыслова-гандлёвае права" старшы юрыст "Бараўцоў і Салей" Ілля Салей распавядае аб магчымасці беларускіх юрыстаў стаць ангельскімі салiсiтарамi.

Бараўцоў і Салей падтрымала каманду БДУ, якая прыняла ўдзел у конкурсе ім. Вілема С. Віса.

Юрыдычная фірма Бараўцоў і Салей аказала падтрымку камандзе Беларускага дзяржаўнага універсітэта, якая прыняла ўдзел у найбуйнейшым студэнцкім конкурсе па міжнародным прыватным праве і міжнароднаму арбітражу ім. Вілема С. Віса (Вена, Аўстрыя).

Юрысты "Бараўцоў і Салей" для Bloomberg Tax пра падаткавыя ільготы IT кампаній.

Bloomberg Tax, спецыялізаванае міжнароднае выданне ў галiне  финансаў и падаткаабкладання у сваiм сакавiцкiм нумары апублікавала артыкул старшых юрыстаў "Бараўцоў і Салей" Мікалая Арцем'ева і Іллі Салея аб падаткавым рэжыме Парка выскоих Тэхналогий. 

Ілля Салей пракаментаваў Дэкрэт №8 для часопiса "Банковское дело" (РФ).

Старшы юрыст  Ілля Салей даў каммэнтар cпецыялiзаванаму расейскаму часопiсу "Банковское дело" у адносiнах прынятага ў Беларусi Дэкрэта Прэзидэнта Рэспублiкi Беларусь  ад  21.12.2017 №8 "Аб развiццi лiчбавай эканомiкi".